Logo Polskiego Radia
Print

Бэата Шыдла прыняла ўдзел у Барбурцы (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 04.12.2016 14:21
Цэнтральныя ўрачыстасьці з нагоды Дня гарняка адбыліся ў Бжэшчах (Brzeszcze) на поўдні Польшчы.
PAP/Jacek Bednarczyk

Прэм'ер-міністар Бэата Шыдла прыняла ўдзел у Барбурцы, то бок сьвяце польскіх гарнякоў, якое прайшло ў Бжэшчах (Brzeszcze) на поўдні Польшчы.

Photo:
Photo: PAP/Jacek Bednarczyk

Мерапрыемства пачалося з урачыстага шэсьця па вуліцах гораду. Раніцай кіраўнічка польскага ўраду прыняла ўдзел у імшы ў касьцёле сьвятога Ўрбана ў Бжэшчах, а апоўдні - у Акадэміі ў шахце „Сабескі” у Явожне (Jaworzno). Бэата Шыдла запэўніла, што падтрымка стабільнасьці польскай горназдабыўной прамысловасьці й яе мадэрнізацыя - гэта адна з задачаў польскага ўраду.

Photo:
Photo: PAP/Andrzej Grygiel
Photo:
Photo: PAP/Andrzej Grygiel
IAR/аз
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт