Прэзыдэнт Франсуа Алянд ня пойдзе на перавыбар
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
02.12.2016 09:17
Паводле апытаньня, на яго намерваліся галасаваць толькі 7,5-14% францускіх рэспандэнтаў.
PAP/EPA/SEBASTIEN NOGIER
Прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд заявіў, што ня пойдзе на перавыбар на пасаду кіраўніка дзяржавы. Алянд займае найвышэйшую пасаду ў Францыі з 2012 году.
Пра сваё рашэньне прэзыдэнт паведаміў у тэлевізійным выступленьні. Прэзыдэнцкія выбары ў Францыі адбудуцца вясной 2017 году. На папярэдніх выбарах у 2012 годзе Аланд балятаваўся ад імя сацыялістаў і перамог рэспубліканца Нікаля Сарказі.
Паводле апошніх апытаньняў, Франсуа Алянд не карыстаецца папулярнасьцю. У пачатку лістапада, газэта „Le Figaro” апублікавала апытаньне, у якім цяперашні прэзыдэнт Францыі меў самыя нізкія рэйтынгі ў гісторыі – яго падрымлівала толькі 11% рэспандэнтаў.
У сваю чаргу паводле дадзеных апытаньня, праведзенага па замове тэлебачаньняў RTL, LCI і штодзёнкі „Le Figaro”, найбольшы шанец на перамогу ў прэзыдэнцкіх выбарах мае Франсуа Фіён, кандыдат правацэнтрыстаў. У першым туры галасаваньня ён можа атрымаць 28-31% галасоў.
Марын Ле Пен, кандыдатка ад ультраправага Нацыянальнага фронту на прэзыдэнцкіх выбарах можа разьлічваць на 23-25% галасоў выбаршчыкаў.
На Алянда намерваліся галасаваць толькі 7,5-14% францускіх рэспандэнтаў.
аз