Logo Polskiego Radia
Print

Прэзыдэнт Анджэй Дуда наведае медную шахту "Рудна", дзе загінулі гарнякі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 01.12.2016 10:46
На 1100 мэтрах пад зямлёй здарыўся абвал горнай пароды, 8 гарнякоў загінулі, а 9 пацярпелі.
Шахта "Рудна"Шахта "Рудна"PAP/Maciej Kulczyński

Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда наведае медную шахту "Рудна", дзе загінулі гарнякі. Сёньня польскі лідар вяртаецца на радзіму пасьля візыту ў Швэцыі. Замест Варшавы ўрадавы самалёт прызямліцца ва Ўроцлаве, у рэгіёне Верхняя Сілезія, дзе адбылася трагедыя.

Дуда хоча сустрэцца з пацярпелымі шахцёрамі, іх сем'ямі й сем'ямі ахвяр, а таксама з ратаўнікамі, якія амаль суткі праводзілі ратавальную акцыю ў надзеі выратаваць як мага больш чалавек.

Учора месца трагедыі наведала прэм'ер-міністар Бэата Шыдла.

Як паведамлялася, трагедыя на шахце адбылася ноччу з аўторку на сераду. На 1100 мэтрах пад зямлёй здарыўся абвал горнай пароды з-за падземнага штуршка. У выніку 8 гарнякоў загінулі, а 9 пацярпелі.

На прадпрыемствах горназдабываючага канцэрну KGHM аб'яўлена чатырохдзённая жалоба.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт