Лаўроў назваў прычыну перакідкі «Іскандэраў» у Калінінград
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
01.12.2016 08:12
«Іскандэры» ў Калінінград даставілі з-за «дэструктыўных дзеяньняў НАТО», заявіў расейскі міністар.
PAP/EPA/TATYANA ZENKOVICH
Перакідка ракетных комплексаў «Іскандэр-М» у Калінінградзкую вобласьць РФ была выкліканая «дэструктыўнымі дзеяньнямі НАТО». Пра гэта заявіў кіраўнік МЗС Расеі Сяргей Лаўроў у інтэрвію італьянскай газэце Corriere della Sera.
«У існуючых умовах Расея, якая стаіць перад неабходнасьцю адаптавацца да сытуацыі, якая зьмяняецца ў выніку дэструктыўных дзеяньняў НАТО, вымушана прадпрымаць адпаведны комплекс мер у інтарэсах умацаваньня абароназдольнасьці й нацыянальнай бясьпекі», – заявіў ён.
Пры гэтым Лаўроў адзначыў, што падобныя крокі Расея ажыцьцяўляе выключна на ўласнай тэрыторыі, у адрозьненьні ад ЗША й некаторых іншых дзяржаў, якія перакідваюць войскі ў сумежныя з Расеяй краіны й праводзяць «правакацыйныя ваенныя дэманстрацыі» ля расейскіх межаў.
Нагадаем, Расея перакінула «Іскандэры» ў Калінінград на мінулым месяцы. Афіцыйны прадстаўнік НАТО нэгатыўна ацаніў перакідку ракетных комплексаў РФ.
корреспондент/вс