У Польшчы назіраецца рэкордна нізкае беспрацоўе
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
25.11.2016 13:10
З 1991 году ўзровень зарэгістраванага беспрацоўя ніколі ня быў настолькі нізкім, як цяпер.
pixabay.com/Public Domain/CC0
У кастрычніку ўзровень беспрацоўя ў Польшчы склаў 8,2% - паведаміла Галоўнае статыстычнае ўпраўленьне. Гэта азначае, што ў параўнаньні зь верасьнем колькасьць беспрацоўных зьменшылася на 0,1 працэнтнага пункту.
Паводле дадзеных Галоўнага статыстычнага ўпраўленьня, у кастрычніку ў службах занятасьці быў зарэгістраваны 1 мільён 308 тысяч чалавек.
З 1991 году ўзровень зарэгістраванага беспрацоўя ніколі ня быў настолькі нізкім, як цяпер.
Паводле экспэртаў, сёлета, хутчэй за ўсё, нельга спадзявацца росту колькасьці беспрацоўных у Польшчы.
аз