Logo Polskiego Radia
Print

Кампанія PGNiG падвойвае здабычу газу ў Пакістане

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 21.11.2016 13:07
Здабыча польскай нафта-газавай кампаніі ў гэтай краіне перавысіла паўмільёна кубамэтраў.
pixabay.com/Public Domain CC0

Польская нафта-газавая кампанія PGNiG падвойвае здабычу газу ў Пакістане. Кампанія пачала здабычу сыравіны з радовішча Рызк, а таксама бурэньне адтуліны на радовішчы Рэхман.

Такім чынам, сутачная здабыча газу PGNiG у Пакістане перавысіла паўмільёна кубамэтраў. Нагадаем, сыравінныя рэсурсы на радовішчы Рызк ацэньваюцца ў 4,5 млрд кубамэтраў.

Адтуліна Рызк-1 зьяўляецца трэцяй адтулінай польскай кампанія ў Пакістане.

У сваю чаргу, бурэньне й выпрабаваньні радовішча Рэхман-3 будзе доўжыцца каля пяці месяцаў. Плянаваная глыбіня бурэньня складзе больш за 3 тысячы мэтраў. Гэтую працу ад імя PGNiG SA выконвае дачынная кампанія Exalo Drilling SA.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт