Журналісты падлічылі, колькі зарабляе Робэрт Левандоўскі 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        20.11.2016 08:02
                    
                                 
                
                
                    28-гадовы капітан нацыянальнай зборнай Польшчы па футболе трапіў у пачатак сьпісу маладых мільянэраў.    
                
                
                    
                        
Робэрт Левандоўскі падчас матчу "Borussia Dortmund" супраць "Bayern München", 19 лістапада 2016 года, Дортмунд, ГерманіяPAP/EPA/INA FASSBENDER
                     
                
                
                
               
                
                         Часопіс “Wprost” паведамляе, што вядомы футбаліст Робэрт Левандоўскі трапіў у сьпіс польскіх мільянэраў, якім да 40-а гадоў. У сьпісе ён займае 13-е месца.
Нагадаем, Левандоўскі, якому 28 гадоў, зьяўляецца капітанам польскай нацыянальнай зборнай і гульцом нямецкага клюбу “Bayern München”. Журналісты тыднёвіка падлічылі, што яго маёмасьць складае 211 млн злотых (больш за 47 млн 500 тыс. эўра).
Заробкі вядомага футбаліста – гэта ня толькі ганарары за футбол, але таксама рэклямныя кантракты ды іншыя крыніцы даходу. Журналісты падлічылі, што агулам на футболе Левандоўскі зарабіў больш за 180 млн злотых. Акрамя таго, у спартоўца падпісаныя кантракты зь вядомымі сусьветнымі й польскімі маркамі: Coca Cola, Head&Shoulders, Vistula, T-Mobile, Huawei і Gillette. Згаданыя шэсьць кампаній далі футбалісту заробак у памеры мінімум 9,5 млн злотых.
Акрамя таго, Робэрт Левандоўскі зьяўляецца ўладальнікам шматлікіх нерухомасьцей. Для прыкладу, яму належыць віла ў Дортмундзе, дарагі апартамэнт у Варшаве, дом у сельскай мясцовасьці ў Польшчы, палац у Мюнхэне, дзе цяпер пражывае. Адзін толькі варшаўскі апартамэнт каштуе каля 6 млн злотых.
Акрамя таго, футбаліст мае некалькі дарагіх аўтамабіляў: Maserati Granturismo, Mercedes GL 63 AMG, Ferrari F12 Berlinetta ды Bentley Continental GR Speed Convertible. Тайтаньнейшае аўто каштуе 700 тыс. злотых, найдаражэйшае – 1,4 млн злотых. Акрамя таго, Робэрт мае акцыі некалькіх фірмаў і прадпрыемстваў з галіны ІТ-тэхналёгій ды нерухомасьці, паведамляе тыднёвік “Wprost”. 
вс