Logo Polskiego Radia
Print

Канцэрн KGHM робіць перагляд замежных інвэстыцыяў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 16.11.2016 08:17
Канцэрн задумаецца пра будучыню інвэстыцыяў у Паўночнай Амэрыцы, Канадзе й Чылі.
pixabay.com

Польскі канцэрн па здабычы й перапрацоўцы мэталаў KGHM да канца году хоча завяршыць перагляд сваіх замежных інвэстыцый. Генэральны дырэктар Радаслаў Дамагальскі (Radosław Domagalski) сказаў, што праца зьвязаныя з пераглядам і ацэнкай кошту замежных актываў кампаніі ў Паўночнай Амэрыцы, Канадзе й Чылі.

Радаслаў Дамагальскі: Неўзабаве я будуць мець нагоду наведаць нашы ключавыя актывы ў Чылі, Канадзе й Японіі й размаўляць з нашымі асноўнымі партнэрамі пра будучыню й кіраваньне нашым асноўным інвэстыцыйным праектам – шахтай Сьера-Горда (Sierra Gorda).

Калі гаворка ідзе пра інвэстыцыю Сьера-Горда ў Чылі, то пад увагу бярэцца некалькі сцэнараў разьвіцьця шахты.

Радаслаў Дамагальскі: Адзіным крытэрам, які будзе брацца пад увагу, зьяўляецца эканамічная эфэктыўнасьць праекту. Мы праводзім, як геалягічныя аналізы, так і аналізы коштаў вытворчасьці. Сцэнары, якія бяруцца пад увагу, гэта, па-першае, працяг цяперашняй мадэлі працы. Тым ня менш, мы бачым нейкія магчымасьці павышэньня ейнай эфэктыўнасьці. Хоць яны патрабуюць пэўных выдаткаў, то ўсё ж павышаюць эканамічную эфэктыўнасьць усяго праекту.

Шахта Сьера-Горда ў Чылі - гэта пакуль найбуйнейшая польская замежная інвэстыцыя. Здабыча на шахце Сьера-Горда пачалася ў 2014 годзе. На працягу бліжэйшых 20 гадоў там будуць эксплёатавацца залежы медзі й малібдэну.

Шахта Сьера-Горда – гэта сумеснае прадпрыемства пад кіраўніцтвам канцэрну KGHM International, які ў 55 адсотках належыць канцэрну KGHM Polska Miedź. Астатняя частка акцый зьяўляецца ўласнасьцю японскай групы Sumitomo.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт