Logo Polskiego Radia
Print

Латвія выдзеліла грошы на будаўніцтва агароджы на мяжы зь Беларусьсю

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 13.11.2016 09:23
Работы па ўладкаваньні прымежнай паласы паміж Латвіяй і Беларусьсю могуць пачацца не раней, чым праз год.
pixabay.com

Латвія выдзеліла грошы на будаўніцтва агароджы на мяжы зь Беларусьсю
Латвійскія ўлады прынялі рашэньне аб будаўніцтве на мяжы з Беларусьсю агароджы, каб засьцерагчы сябе ад людзей, якія незаконна перасякаюць мяжу.
Як адзначыў начальнік Дзяржаўнай памежнай аховы Нормунд Гарбарс, у бюджэце наступнага года прадугледжаны сродкі на распрацоўку праекта ўладкаваньня прымежнай паласы на мяжы Латвіі й Беларусі.
Улічваючы, што падобны вопыт ужо ёсьць на латвійска-расейскай мяжы, вялікіх зьменаў не прадбачыцца й праект будзе рэалізаваны на такіх жа прынцыпах, піша DELFI.
Работы па ўладкаваньні прымежнай паласы паміж Латвіяй і Беларусьсю могуць пачацца не раней, чым праз год, і, вядома, на асобных участках зьявіцца агароджа, але на дадзены момант пакуль невядома, якой канкрэтна даўжыні.
Як паведамлялася, вясной гэтага года на латвійска-расейскай мяжы пабудаваныя першыя тры кілямэтры плота, які стане адным са спосабаў затрыманьня нелегальных мігрантаў. Першы ўчастак плота на мяжы пабудаваны на тэрыторыі Лудзенскага ўпраўленьня.
Мінімальная вышыня плота на латвійска-расейскай мяжы складзе 2,70 мэтра. Усяго плянуецца пабудаваць 92 км плота на асобных участках мяжы.

Латвійскія ўлады прынялі рашэньне аб будаўніцтве на мяжы з Беларусьсю агароджы, каб засьцерагчы сябе ад людзей, якія незаконна перасякаюць мяжу.Як адзначыў начальнік Дзяржаўнай памежнай аховы Нормунд Гарбарс, у бюджэце наступнага года прадугледжаны сродкі на распрацоўку праекта ўладкаваньня прымежнай паласы на мяжы Латвіі й Беларусі.

Улічваючы, што падобны вопыт ужо ёсьць на латвійска-расейскай мяжы, вялікіх зьменаў не прадбачыцца й праект будзе рэалізаваны на такіх жа прынцыпах, піша DELFI.

Работы па ўладкаваньні прымежнай паласы паміж Латвіяй і Беларусьсю могуць пачацца не раней, чым праз год, і, вядома, на асобных участках зьявіцца агароджа, але на дадзены момант пакуль невядома, якой канкрэтна даўжыні.

Як паведамлялася, вясной гэтага года на латвійска-расейскай мяжы пабудаваныя першыя тры кілямэтры плота, які стане адным са спосабаў затрыманьня нелегальных мігрантаў. Першы ўчастак плота на мяжы пабудаваны на тэрыторыі Лудзенскага ўпраўленьня.

Мінімальная вышыня плота на латвійска-расейскай мяжы складзе 2,70 мэтра. Усяго плянуецца пабудаваць 92 км плота на асобных участках мяжы.

naviny.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт