Барак Абама запрасіў Дональда Трампа ў Белы дом
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        10.11.2016 11:13
                    
                                 
                
                
                    Дональд Трамп пачаў працэс фарміраваньня сваёй адміністрацыі.
                
                
                    
                         PAP/EPA/MICHAEL REYNOLDS
PAP/EPA/MICHAEL REYNOLDS
                     
                
                
                
               
                
                          Прэзыдэнт ЗША Барак Абама прыме сёньня ў Белым доме, новаабранага прэзыдэнта Дональда Трампа. Такім чынам пачнецца працэс перадачы ўлады ў Злучаных Штатах Амэрыкі.
Нагадаем, падчас выбарчай кампаніі Барак Абама пераконваў, што Дональд Трамп ня справіцца на прэзыдэнцкай пасадзе. Пасьля абвяшчэньня вынікаў галасаваньня Абама патэлефанаваў мільярдэру, павіншаваў яго з перамогай і запэўніў, што зробіць усё магчымае, каб перадача ўлады прайшла гладка.
У той жа час, Дональд Трамп пачаў працэс фарміраваньня сваёй адміністрацыі. У якасьці кандыдата на пасаду Генэральнага пракурора ён назваў былога мэра Нью-Ёрку Рудольфа Джуліяні. Кіраўніком амэрыканскай дыпляматыі можа стаць былы лідар рэспубліканцаў у Кангрэсе, Ньют Гінгрыч. У сваю чаргу кандыдатам на пасаду кіраўніка Пэнтагона або дарадцы па пытаньнях нацыянальнай бясьпекі зьяўляецца былы генэрал Майк Флін, які ўзначальваў Агенцтва ваеннай выведкі (Defense Intelligence Agency).
аз