Дональд Трамп стаў новым прэзыдэнтам ЗША
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
09.11.2016 09:42
Дональд Трамп атрымаў 48 працэнтаў галасоў амэрыканцаў і 288 галасоў выбаршчыкаў.
PAP/EPA/STEPHANIE LECOCQ
У ЗША 8 лістапада прайшлі ўсеагульныя выбары, на якіх амэрыканцы выбіралі 45-га прэзыдэнта краіны. Новым прэзыдэнтам ЗША стаў Дональд Трамп.
Згодна з вынікамі нацыянальнага галасаваньня ў ЗША, як паведамляюць інфармагенцтвы, Дональд Трамп атрымаў 48 працэнтаў галасоў амэрыканцаў і 288 галасоў выбаршчыкаў пры мінімальна неабходных 270 галасах.
Як інфармуе CNN, Хілары Клінтан прызнала паражэньне на выбарах і павіншавала Дональда Трампа з перамогай па тэлефоне. Дональд Трамп, у сваю чаргу, заявіў аб гатоўнасьці супрацоўнічаць з палітычнымі апанэнтамі ў краіне й пацьвердзіў, што Хілары Клінтан у тэлефоннай размове зь ім прызнала сваё паражэньне.
белта/вс