Для Брэксіту патрэбная згода парлямэнту
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
03.11.2016 11:47
Такое рашэньне прыняў Вярхоўны суд Злучанага Каралеўства.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixaby. com/ CC0 Public Domain
Вярхоўны суд Злучанага Каралеўства пастанавіў, што брытанскі ўрад павінен атрымаць згоду парлямэнту на тое, каб пачаць працэдуру выхаду Вялікабрытаніі з Эўрапейскага Зьвязу.
У той жа час, Вярхоўны суд даў ураду Тэрэзы Мэй права абскардзіць сёньняшняе рашэньне. Урадавы юрыст паведаміў, што Вярхоўны суд будзе разглядаць апэляцыю ў тэрміне 5-8 сьнежня.
Паводле экспэртаў, сёньняшняе рашэньне суду, значна адтэрмінуе Брэксіт.
Нагадаем, у рэфэрэндуме, які адбыўся 23 чэрвеня, большасьць брытанцаў выказалася за выхад краіны з ЭЗ.
аз