Logo Polskiego Radia
Print

Мэркель занепакоена арыштам журналістаў у Турцыі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 03.11.2016 08:17
Паводле яе, гэта можа аказваць істотны ўплыў на перамовы аб сяброўстве Турцыі ў ЭЗ.
Photo:Duncan Hull/flickr.com/Commercial use allowed

Канцлерку Нямеччыны непакоіць працяг абмежаваньня свабоды слова ў Турцыі. Апошнія выпадкі затрыманьня тамтэйшымі ўладамі апазыцыйных журналістаў Ангела Мэркель назвала „вельмі трывожнымі” й паведаміла, што яны могуць аказваць істотны ўплыў на перамовы аб сяброўстве Турцыі ў Эўразьвязе.

Такім чынам Ангела Мэркель гаварыла пра затрыманьні турэцкімі ўладамі, як мінімум, 12 журналістаў і кіраўнікоў штодзёнкі „Cumhuriyet” (тур. Джумхурыет — „Рэспубліка”). Паводле нямецкай канцлеркі, свабода выказваньня меркаваньняў у Турцыі становіцца ўсё больш абмежаванай.

У той жа час яна запэўніла аб салідарнасьці з турэцкімі журналістамі і „ўсімі, хто ў Турцыі, у цяжкіх умовах, працуе на карысьць свабоды СМІ і выказваньня”.

Нагадаем, паводле розных крыніцаў інфармацыі, цяпер у турэцкіх турмах знаходзіцца больш за 130 журналістаў. Апрача таго былі закрытыя 186 рэдакцый. Гэта рэакцыя ўладаў на няўдалую спробу дзяржперавароту, якая адбылася ў ліпені бягучага году.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт