Упершыню паляк стаў дэпутатам найстарэйшага парлямэнту ў сьвеце
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        02.11.2016 14:27
                    
                                 
                
                
                    Парлямэнт Ісьляндыі быў створаны ў 930 годзе й лічыцца найстарэйшым у сьвеце.
                
                
                    
                        
Рэйк'явік. Будынак альтынгу (пабудаваны 1880-1881)Photo:User:Cicero85/be.wikipedia.org/CC BY 2.5
                     
                
                
                
               
                
                          Былы жыхар паўднёвапольскага гораду Санак (Sanok) Павал Бартошэк (Paweł Bartoszek) быў абраны дэпутатам у парлямэнт Ісьляндыі. Такім чынам ён стаў першым палякам у Альтынгу - найстарэйшым парлямэнце ў сьвеце, створаным у 930 годзе.
Павал Бартошэк  прадстаўляе ў ім лібэральна-цэнтрысцкую партыю „Адраджэньне”. На выбарах, якія адбыліся 29 кастрычніка, ён балятаваўся ад гэтай партыі ў раёне Рэйк'явік-Поўдзень.
Павал Бартошэк пераехаў у Ісьляндыю з Санака ва ўзросьце 8-мі гадоў. У гэтай краіне ён скончыў факультэты інфарматыкі й матэматыкі й цяпер працуе ў ІТ-кампаніі. Яго грамадзянскай жонка - ісьляндка. У іх два сыны ва ўзросьце 4 ды 8 гадоў, прычым абодва гавораць па-польску. Старэйшы сын па суботах вучыцца ў польскай школе.
аз