Каталікі адзначаюць Задушкі
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
02.11.2016 09:21
У гэты дзень людзі наведваюць могілкі й моляцца за памерлых.
Photo:Lukas Plewnia/flickr.com/Commercial use allowed
2 лістапада, на наступны дзень пасьля Дня ўсіх сьвятых, каталікі адзначаюць Задушкі (поль. Zaduszki) – Дзень успаміну памерлых продкаў.
Для каталікоў лацінскага абраду, а таксама для многіх заходніх хрысьціянаў - гэта дзень малітваў за ўсіх веруючых у Хрыста, якія адышлі з гэтага сьвету. Ва ўсім Касьцёле гэтая традыцыя распаўсюдзілася прыкладна ад пачатку ХІІІ стагодзьдзя.
У Задушкі хрысьціяне наведваюць магілы сваіх продкаў, чальцоў сям’і ды знаёмых, удзельнічаюць у Сьвятой імшы, моляцца. Існуе традыцыя запальваньня сьвечак на магілах і ўскладваньня кветак, вянкоў і іншых дэкарацыйных рэчаў - сымбаляў памяці аб памерлых.
У сувязі з тым, што Задушкі не зьяўляюцца свабодным ад працы днём, большасьць палякаў наведвае магілы сваіх продкаў у Дзень усіх сьвятых 1 лістапада. Нягледзячы на гэта, Задушкі зьяўляюцца абавязковым для вернікаў сьвятам у Каталіцкім касьцёле.
аз