Польская паліцыя праводзіць узмоцненыя рэйды (ФОТА)
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
31.10.2016 14:20
Асаблівая ўвага зьвяртаецца на цьвярозасьць кіроўцаў.
У Польшчы адбываецца паліцыйная акцыя «Зьніч». Напярэдадні сьвятаў 1 і 2 лістапада - Дня ўсіх сьвятых і Дня памінаньня памерлых – паліцыя ўзмацніла праверкі на трасах і павялічыла колькасьць патрулёў вакол могілак. У гэтыя дні палякі накіроўваюцца на могілкі, каб ускласьці кветкі й запаліць зьнічы на магілах сваіх блізкіх.
Паводле паліцыі, вялікую ўвагу яе супрацоўнікі зьвяртаюць на бясьпеку руху, бо многія палякі на сьвяты выяжджаюць зь месцаў свайго пражываньня. І так, дарожная паліцыя будзе спыняць вадзіцеляў, якія перавышаюць дазволеную хуткасьць й нясуць пагрозу бясьпецы руху, а таксама зьвяртаць увагу на прышпіленыя рэмені бясьпекі й наяўнасьць спэцыяльных крэсел для перавозкі дзяцей. Асаблівая ўвага зьвяртаецца на цьвярозасьць кіроўцаў.
вс
фота: PAP/Darek Delmanowicz