Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь за расейскі газ будзе плаціць 132 даляры

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 31.10.2016 08:17
У 2019 годзе Беларусь і Расея павінны стварыць адзіны рынак электраэнэргіі, а ў 2025-м — адзіны рынак нафты й газу.
pixabay.com/Public Domain CC0

Расейскі газ пакуль што па-ранейшаму будзе каштаваць для Беларусі 132 даляры за 1000 кубамэтраў. Пра гэта ў інтэрвію тэлеканалу "Мир 24" паведаміў прэм'ер-міністар Беларусі Андрэй Кабякоў.

Ён нагадаў, што на рынку прадавец хоча прадаць свой тавар даражэй, а пакупнік — купіць таньней. Але, паводле словаў Кабякова, Беларусь й Расея знайшлі выйсьце ў падыходах, зыходзячы з пагадненьняў, падпісаных у рамках Эўразійскага эканамічнага саюза. "Кошт такі, як ёсьць — 132 даляры за 1 тысячу кубамэтраў, але нам падыходзяць спадарожныя рашэньні", — цытуе БелТА заяву чыноўніка.

Таксама Кабякоў паведаміў, што ў 2019 годзе Беларусь і Расея павінны стварыць адзіны рынак электраэнэргіі, а ў 2025-м — адзіны рынак нафты й газу.

эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт