Logo Polskiego Radia
Print

Авіякампанія Wizz Air адкрывае рэйс з Кіева ў Варшаву

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 25.10.2016 18:20
Рэйсы будуць выконвацца тры разы на тыдзень: па аўторках, чацьвяргах і суботах.
Бартавы пэрсанал авіякампаніі Wizz AirБартавы пэрсанал авіякампаніі Wizz Airwizzair.com

Авіякампанія Wizz Air, адзін з буйнейшых у Эўропе нізкатарыфных перавозчыкаў, адкрывае рэйс з Кіева ў Варшаву. Самалёты на трасе паміж дзьвюма сталіцамі пачнуць лётаць з 1 ліпеня 2017 года. Рэйсы будуць выконвацца тры разы на тыдзень: па аўторках, чацьвяргах і суботах.

Нядаўна авіякампанія адкрыла новыя рэйсы з Кіева ў польскія гарады Гданьск і Ўроцлаў, а яшчэ раней – з украінскай сталіцы ў Катавіцэ.

Wizz Air – гэта вугорская бюджэтная авіякампанія, якая мае базы ў многіх эўрапейскіх гарадах. Галоўным вузлавым аэрапортам авіяліній у Польшчы зьяўляецца горад Катавіцэ. Акрамя таго, базамі Wizz Air зьяўляюцца Варшава, Гданьск, Познань, Уроцлаў і Люблін.

Флёт авіякампаніі складаецца з больш чым 70 вузкафюзеляжных сярэднедыстанцыйных самалётаў Airbus розных мадыфікацый, якія лётаюць на 340 эўрапейскіх трасах.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт