Logo Polskiego Radia
Print

Масул: баевікі ІД забілі каля 300 мужчынаў і хлопчыкаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 22.10.2016 11:36
Джыхадысты спачатку выкарысталі свае ахвяры ў якасьці „жывога шчыта”.
PAP/EPA/AHMED JALIL

Баевікі гэтак званай Ісламскай дзяржавы забілі 284 мужчын і хлопчыкаў у горадзе Масул на поўначы Ірака, паведаміла амэрыканскае тэлебачаньне CNN са спасылкай на крыніцу інфармацыі ў ірацкай выведцы.

Паводле гэтай крыніцы, забойства адбылося ў чацьвер і пятніцу. Мужчыны й хлопчыкі спачатку былі выкарыстаныя ў якасьці „жывога шчыта” супраць наступаючых на Масул ірацкіх урадавых войскаў, а затым расстраляныя. Джыхадысты спіхнулі іх целы ў брацкую магілу бульдозэрам.

Некалькі дзён таму Арганізацыя Аб'яднаных Нацый паведамляла пра тое, што баевікі Ісламскай дзяржавы выгналі каля 550 сем'яў зь іх дамоў у Масуле й навакольлі ды плянуюць выкарыстаць гэтых людзей у якасьці „жывога шчыта”.

Нагадаем, з панядзелку працягваецца наступленьне ірацкіх урадавых сілаў на Масул - апошні пляцдарм джыхадыстаў у Іраку.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт