Logo Polskiego Radia
Print

Хілары Клінтан перамагла Дональда Трампа ў фінальным раўндзе дэбатаў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 20.10.2016 09:16
Клінтан аддалі 52% тэлегледачоў канала CNN, Трампа прызналі наймацнейшым толькі 39%.
PAP/EPA/MARK RALSTON

Хілары Клінтан перамагла Дональда Трампа ў фінальным раўндзе дэбатаў. Перамогу кандыдатцы ад дэмакратаў аддалі 52% тэлегледачоў канала CNN, у той час як Трампа прызналі наймацнейшым толькі 39% гледачоў.

Як паведамлялася, трэція й апошнія дэбаты кандыдатаў у прэзыдэнты ЗША паміж Дональдам Трампам і Хілары Клінтан прайшлі ў Лас-Вэгасе (штат Невада) ноччу паводле эўрапейскага часу. Як і раней, кандыдат ад Рэспубліканскай партыі Дональд Трамп і яго саперніца ад Дэмакратычнай партыі Хілары Клінтан зноўку не паціснулі адзін аднаму рукі ў пачатку сустрэчы.

Мадэратарам тэледэбатаў быў Крыс Уолес (Chris Wallace) з тэлебачаньня Fox News.

Паводле большасьці апытаньняў, кандыдатка дэмакратаў лідзіруе ў гонцы за Белы дом.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт