Logo Polskiego Radia
Print

Польская Рада грамадзкага дыялёгу падсумавала год сваёй працы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 19.10.2016 11:38
Прэзыдэнт Анджэй Дуда: Гэта важны форум дыялёгу паміж работнікамі, працадаўцамі і ўрадам.
Photo: PAP/Rafał Guz

У Прэзыдэнцкім палацы ў Варшаве адбылося ўрачыстае паседжаньне Рады па пытаньнях грамадзкага дыялёгу. Удзельнікі сустрэчы падсумавалі дзейнасьць рады, якую год таму стварыў прэзыдэнт Анджэй Дуда.

У склад Рады па пытаньнях грамадзкага дыялёгу ўваходзяць прадстаўнікі ўраду, арганізацый працадаўцаў і прафсаюзаў, а таксама прадстаўнікі прэзыдэнта, Нацыянальнага банку Польшчы й Галоўнага статыстычнага ўпраўленьня.

Першым старшынём рады быў кіраўнік прафсаюзу „Салідарнасьць” Пётр Дуда (Piotr Duda). Цяпер яго замяніла прадстаўніца працадаўцаў, старшыня Канфэдэрацыі „Lewiatan” Генрыка Бохняж (Henryka Bochniarz) .

У адпаведнасьці з законам, кіраўнік Рады па пытаньнях грамадзкага дыялёгу мяняецца кожны год.

Прэзыдэнт Анджэй Дуда, які прыняў удзел у сёньняшнім паседжаньні, падкрэсьліў, што рада - вельмі важны форум для дыялёгу работнікаў, працадаўцаў і ўраду.

„Рада абмяркоўвае законапраекты й распрацоўвае рашэньні, карысныя як для Польшчы, так і грамадзтва”, - сказаў кіраўнік польскай дзяржавы.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт