Logo Polskiego Radia
Print

LOT наладзіў рэгулярныя рэйсы ў Сэул

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 17.10.2016 15:33
Новыя рэйсы - гэта частка стратэгіі разьвіцьця польскага нацыянальнага авіяперавозчыка.
Photo: BriYYZ/wikipedia.org/CC BY-SA 2.0

Зь сёньняшняга дня польская авіякампанія LOT будзе рэгулярна лётаць у Сэул. Першы самалёт з Варшавы ў сталіцу Паўднёвай Карэі узьляцеў сёньня каля 15 гадзіны паводле польскага часу. Новае случэньне - гэта частка стратэгіі разьвіцьця польскага нацыянальнага авіяперавозчыка.

Рэйсы з Варшавы ў Сэул будуць абслугоўваць найбуйнейшыя самалёты кампаніі, то бок „Боінгі 787”, („Dreamliner”). LOT будзе лётаць у сталіцу Паўднёвай Карэі тры разы на тыдзень: па панядзелках, серадах і суботах. Рэйс зойме каля дзесяці гадзінаў.

Кіраўніцтва польскіх авіялініяў плянуе таксама іншыя новыя маршруты. Нядаўна было абвешчана, што ў наступным годзе польскія самалёты пачнуць лётаць у Ньюарк і Лос-Анджэлес у Злучаных Штатах Амэрыкі.

Старшыня PLL LOT Рафал Мільчарскі (Rafał Milczarski) паведаміў, што ў гэтым годзе кампанія хоча выпрацаваць прыбытак у памеры 150 - 200 млн злотых.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт