Logo Polskiego Radia
Print

Польшча абвесьціць чарговыя тэндэры на верталёты

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 12.10.2016 11:21
Урад: Тэндэры будуць абвешчаныя хутка, паколькі мадэрнізацыя арміі зьяўляецца прыярытэтам.
Photo:PAP/Darek Delmanowicz

Урад абвесьціць чарговыя тэндэры на верталёты для польскай арміі. Пра гэта заявіў прэс-сакратар ураду Рафал Бахэнэк (Rafał Bochenek) у Першай праграме грамадзкага Польскага радыё.

Нагадаем, на мінулым тыдні польскі ўрад паведаміў, што адмаўляецца ад пакупкі верталётаў Caracal, якія выпускае француская кампанія Airbus. Учора стала вядома, што верталёты для польскага войска будуць вырабляцца на авіязаводах у Мельцу (Mielec) й Сьвідніку (Świdnik), а іх тэхнічна-рамонтнае абслугоўваньне адбывацца ў горадзе Лодзь (Łódź).

Рафал Бахэнэк адзначыў, што перамовы з канцэрнам Airbus былі завершаныя з-за таго, што зацягваліся. „Мы не маглі чакаць вечна”, - дадаў прадстаўнік ураду. Ён падкрэсьліў, што ўрад павінен неадкладна мадэрнізаваць польскае войска, таму чарговыя тэндэры на верталёты будуць абвешчаныя „вельмі хутка”.

Учора міністар нацыянальнай абароны Антоні Мацярэвіч (Antoni Macierewicz) паведаміў, што яшчэ сёлета польская армія атрымае два амэрыканскія верталёты, а а пазьней – восем чарговых.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт