Палякі паказваюць сваю зброю на выставе ў Кіеве 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        12.10.2016 09:29
                    
                                 
                
                
                    У выставе „Зброя й бясьпека 2016” у Кіеве прымаюць удзел больш за 100 кампаніяў.
                
                
                    
                        
Photo: www.iec-expo.com.ua
                     
                
                
                
               
                
                          Кіраўнік Бюро нацыянальнай бясьпекі Польшчы Павал Солях (Paweł Soloch) прыняў удзел у адкрыцьці выставы ўзбраеньня „Зброя й бясьпека 2016” у Кіеве. Сярод больш чым ста ўдзельнікаў мерапрыемства сваю ваенную тэхніку паказваюць таксама палякі.
Стэнды ўкраінскіх і польскіх прадпрыемстваў абароннага комплексу Павал Солях наведаў разам з кіраўніком Рады нацыянальнай бясьпекі й абароны Ўкраіны Аляксандрам Турчынавым.
Польскі палітык лічыць, што магчымасьці супрацоўніцтва паміж Польшчай і Ўкраінай у ваеннай галіне вельмі шырокія.
З польскіх прадпрыемстваў на выставе сваю прадукцыю паказвае, між іншым, кампанія WB Group, якая выпускае перадавыя ваенныя электронныя сыстэмы. Кампанія ўжо супрацоўнічае з украінскім бокам у будаўніцтве бесьпілётных лятальных апаратаў.
На выставе, акрамя Польшчы і Ўкраіны, сваю ваенную тэхніку й зброю прадстаўляюць 22 краіны з усяго сьвету. Мерапрыемства будзе працягвацца да пятніцы.
аз