Logo Polskiego Radia
Print

Касьцёл выступае супраць пакараньня жанчынаў за аборт

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 05.10.2016 17:33
Пра гэта гаворыцца ў заяве, выдадзенай пасьля паседжаньня Канфэрэнцыі эпіскапату Польшчы.
PAP/Bartłomiej Zborowski

Каталіцкі касьцёл у Польшчы выступае супраць пакараньня жанчынаў, якія перарвалі цяжарнасьць. Такая заява была зьмешчана ў прэс-рэлізе, выдадзеным пасьля паседжаньня Канфэрэнцыі эпіскапату Польшчы ў Варшаве.

Прэс-сакратар эпіскапату ксёндз Павал Рытэль-Андрыянік (Paweł Rytel-Andrianik) падкрэсьліў, што Касьцёл прадстаўляе адназначную пазыцыю па цяперашняй дыскусіі на тэму абароны зачатага жыцьця.

Сьвятар сказаў, што хоць Каталіцкі касьцёл у Польшчы не займаецца заканадаўчай дзейнасьцю, то аднак мае права выказваць свае меркаваньне.

„У гэтым кантэксьце біскупы нагадваюць, што чалавечае жыцьцё зьяўляецца непарушнай і фундамэнтальнай каштоўнасьцю”, - заявіў прэс-сакратар Канфэрэнцыі эпіскапату Польшчы. Аднак ён дадаў, што біскупы не падтрымліваюць пакараньня жанчынаў, якія зьдзейсьнілі аборт.

Ксёндз Павал Рытэль-Андрыянік нагадаў, што пытаньне абортаў Каталіцкі касьцёл вырашае ў сакрамэнце паяднаньня, то бок падчас споведзі.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт