Logo Polskiego Radia
Print

З музэю зьніклі рэдкія паштовыя маркі за 230 тыс. эўра

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 30.09.2016 11:20
Падчас праверкі аказалася, што замест арыгіналаў знаходзяцца падробкі.
Photo: pixabay.com

З Музэю пошты й тэлекамунікацыі, які знаходзіцца ў горадзе Ўроцлаў (заходняя Польшчы), зьніклі рэдкія паштовыя маркі. Спэцыялісты ацэньваюць цану прапажы на 1 млн злотых (больш за 230 тыс. даляраў).
Маркі захоўваліся ў фондах музэя ў каробцы. Падчас праверкі аказалася, што замест арыгіналаў знаходзяцца падробкі. Хто й як падмяніў цэнныя рэчы - расьсьледуе паліцыя.

Скрадзеныя маркі былі надрукаваныя ў Нямеччыне падчас Першай сусьветнай вайны. Гэта надзвычай рэдкія экзэмпляры: у сьвеце засталося ўсяго каля 300 штук. З уроцлаўскага музэя прапаў ажно цэлы аркуш марак: гэта значыць 100 штук.

вс

здымак мае ілюстрацыйны характар

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт