Папа Рымскі пачынае свой візыт на Каўказ
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        29.09.2016 12:08
                    
                                 
                
                
                    У бліжэйшыя дні пантыфік наведае Грузію ды Азэрбайджан.
                
                
                    
                        
Pope Francis. Photo: Alfredo Borba/Wikimedia Commons
                     
                
                
                
               
                
                         Гэта будзе другі візыт Папы Францішка на Каўказ пасьля чэрвеньскай паездкі ў Армэнію. 
16 паломніцтва пантыфіка будзе ў першую чаргу мець экумэнічны і міжрэлігійны характар - падкрэсьліў Ватыкан. "Папа рымскі едзе з пасланьнем міру і прымірэньня для ўсяго рэгіёну", - сказаў прэс-сакратар Ватыкана Грэг Бэрк.
У цэнтры візыту будзе дыялёг з праваслаўнай царквой у Грузіі, да якой належыць больш за 80% насельніцтва. Таксама ў Тбілісі Папа Францішак упершыню наведае халдэйскую царкву. У Азэрбайджане пантыфік сустрэнецца з Шэйхам мусульман Каўказа.
У сваю чаргу штодзёнка "L'Osservatore Romano" падкрэсьліла, што праграма візыта прадугледжвае наведваньне невялікіх мясцовых каталіцкіх абшчын.
ПР/юл