Расеец адкажа за палёт БЛА над дзяржбудынкам у Варшаве
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
28.09.2016 14:07
Агенцтва ўнутранай бясьпекі Польшчы пачало працэдуру па дэпартацыі апэратара БЛА з краіны.
Дрон у повітріPhoto: pixabay.com
Грамадзянін Расеі, якія кіраваў дронам над будынкамі Канцылярыі прэм'ера ў Варшаве, абвінавачаны ў парушэньні паветранага права.
Другі расеец, затрыманы па гэтай справе, быў дапытаны. Абодва мужчыны былі вызваленыя са сьледчага ізалятара.
Нагадаем, двое грамадзянаў Расеі былі затрыманыя ў панядзелак у Варшаве за тое, што запусьцілі беспілётны лятальны апарат (БЛА) над будынкамі Канцылярыі старшыні Рады міністраў Польшчы.
Дрон заўважылі супрацоўнікі Бюро аховы ўраду.
„Патруль хутка знайшоў апэратара БЛА. У мужчыны папрасілі прад’явіць пасьведчаньне. Аказалася, што гэта грамадзянін Расейскай Фэдэрацыі. Расеец быў затрыманы й перададзены паліцыі”, - сказала прэс-сакратар Бюро аховы ўраду Натальля Маркевіч.
Дрон пад канцылярыю прывезьлі на аўтамабілі маркі „Поршэ” двое расейцаў.
Аўтамабіль быў правераны на наяўнасьць піратэхнічных рэчываў.
Агенцтва ўнутранай бясьпекі Польшчы пачало працэдуру па дэпартацыі апэратара БЛА з краіны.
У сваю чаргу партал niezalezna.pl паведамляе, што грамадзянін Расеі ўжо пакінуў тэрытірыю Польшчы.
аз