Logo Polskiego Radia
Print

Дэбаты Клінтан-Трамп сталі тэлегітом

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 28.09.2016 16:27
Яны былі больш папулярная чым легендарныя дэбаты паміж Рэйганам і Картэрам у 1980 годзе.
Photo: PAP/EPA/PETER FOLEY

Амаль 84 млн амэрыканцаў глядзелі першыя прэзыдэнцкія дэбаты з удзелам Дональда Трампа і Хілары Клінтан. Гэта рэкорд у гісторыі прэзыдэнцкіх дэбатаў у Злучаных Штатах Амэрыкі. Нагадаем, паводле апытаньняў грамадзкай думкі й ацэнкаў камэнтатараў, рашучым пераможцам першых тэлевізійных дэбатаў зьяўляецца Хілары Клінтан.

Сустрэча кандыдатаў у прэзыдэнты транслявалася ў эфіры 12 амэрыканскіх тэлеканалаў. Паводле кампаніі „Nielsen”, за ёй сачылі дакладна 83 млн 800 тысяч гледачоў, то бок на 3 мільёны больш, чым за сустрэчaй Рональда Рэйгана й Джымі Картэра ў 1980 годзе, якая да гэтай пары лічылася рэкорднай.

Настолькі вялікая папулярнасьць сустрэчы - гэта дрэнная навіна для кандыдата рэспубліканцаў Дональда Трампа, які, паводле агульнага меркаваньня, выпаў значна горш, чым кандыдатка дэмакратаў Хілары Клінтан.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт