NATO: Супярэчнасьцяў паміж плянам абароны ЭЗ і альянсам няма
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
27.09.2016 14:17
Пра гэта падчас сустрэчы міністраў абароны ЭЗ у Браціславе пераконваў Енс Столтэнберг.
PAP/EPA/CHRISTIAN BRUNA
Генэральны сакратар NATO заявіў у Браціславе, што няма ніякix супярэчнасьцяў паміж эўрапейскім плянам абароны й дзейнасьцю Паўночнаатлянтычнага пакту. Такім чынам Енс Столтэнберг пракамэнтараваў словы міністра абароны Вялікабрытаніі.
Майкл Фэлён(Michael Fallon) пераконваў у сталіцы Славаччыны, што яго краіна выступае супраць любой ідэі па стварэньні арміі ЭЗ. Брытанскі палітык падкрэсьліў, што нягледзячы на праблемы, зь якімі змагаецца Эўропа, як, напрыклад, тэрарызм або імігранты, нельга падрываць або дубляваць дзейнасьці NATO.
Кіраўнік NATO падкрэсьліў, што пляны ЭЗ па ўзмацненьні супрацоўніцтва ў галіне абароны пасьля выхаду Вялікабрытаніі з супольнасьці не падрываюць дзеяньняў NATO. Паводле яго, моцная эўрапейская абарона й моцны Паўночнаатлянтычны пакт дадаткова ўзмацняюць адзін аднаго.
Енс Столтэнберг падкрэсьліў, што найважнейшым у гэткім супрацоўніцтве зьяўляецца прынцып недапушчэньня дубляваньня іх дзейнасьці.
У Браціславе міністры абароны краін Эўразьвязу размаўляюць пра глябальную стратэгію Эўразьвязу й эўрапейскі плян абарончых дзеяньняў, а таксама пра супрацоўніцтва ЭЗ-NATO.
аз