Сярод дэпутатаў расейскай Дзярждумы – 10 былых крымінальнікаў
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
23.09.2016 09:47
Усяго паводле яго словаў балятавалася ў парлямэнт 55 чалавек, якія раней мелі праблемы з законам.
Дзяржаўная дума www.flickr.com/Patrick Lauke
10 новых дэпутатаў расейскай Дзярждумы маюць у мінулым крымінальныя судзімасьці. Паводле расейскага выбарчага заканадаўства гэта не пярэчыць іх праву вылучацца ў дэпутаты. Пра гэта паведаміў намесьнік старшыні Цэнтрвыбаркама РФ Мікалай Булаеў.
Усяго паводле яго словаў балятавалася ў парлямэнт 55 чалавек, якія раней мелі праблемы з законам. Раней паведамлялася, што сярод кандыдатаў у дэпутаты Дзяржаўнай думы да дня галасаваньня было выяўлена 150 чалавек з крымінальным мінулым, з партыйных сьпісаў было выключана 58 чалавек, якія не паведамілі зьвесткі пра судзімасьці.
Аглядальнікі падкрэсьліваюць, што з гэтых 10 чалавек ні ў каго не было судзімасьці паводле палітычных матываў ці ў выніку палітычнага перасьледу: гаворка ідзе пра звычайныя крымінальныя злачынствы.
паводле рацыя/вс