Logo Polskiego Radia
Print

Польшча занепакоена бясьпекай сваіх аўтаперавозчыкаў у Кале

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 22.09.2016 14:33
Кіраўнік польскага МУС накіраваў свайму францускаму калегу запыт па гэтай справе.
марыюш Блашчакмарыюш БлашчакPhoto: polskieradio.pl/trojka

Міністар унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы раскрытыкаваў адсутнасьць рэакцыі францускіх службаў на сытуацыю кіроўцаў польскіх грузавікоў у Кале. З просьбай дапамагчы вырашыць сытуацыю да Марыюша Блашчака (Mariusz Błaszczak) зьвярнуліся польскія перавозчыкі.

У інтэрвію Трэцяй праграме грамадзкага Польскага радыё Марыюш Блашчак падкрэсьліў, што сытуацыя ў Кале дрэнная, а францускія службы павінны рэагаваць у сытуацыі, калі мігранты нападаюць на кіроўцаў фураў.

Марыюш Блашчак: Сытуацыя ў Кале дрэнная. Я зьдзіўлены, што адказныя за бясьпеку францускія службы не рэагуюць на яе. Адсутнасьць рэакцыі можа сьведчыць аб „пэўнай згодзе” зь іх боку на цяперашнюю сытуацыю.

Міністар унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы накіраваў свайму францускаму калегу запыт па гэтай справе. Пакуль польскі бок чакае адказу Францыі.

Нагадаем, польскія кіроўцы грузавікоў, якія накіроўваюцца ў Вялікабрытанію, скардзяцца, што групы мігрантаў, якія таксама хочуць перабрацца на выспы, нападаюць на іх аўтамабілі. Палякі кажуць, што дзеяньні мігрантаў становяцца ўсё больш агрэсіўнымі.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт