У Бэльгіі невылечна хворы 17-гадовы юнак пакінуў жыцьцё праз эўтаназію
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        17.09.2016 19:55
                    
                                 
                
                
                    Бэльгійскі камітэт па пытаньнях эўтаназіі: З-за хваробы ў яго былі невыносныя болі.
                
                
                    
                        
pixabay.com/Public Domain CC0
                     
                
                
                
               
                
                         Лекар, дзейнічаючы згодна закону Бэльгіі, дапамог невылечна хвораму 17-гадоваму юнаку пакінуць жыцьцё. Пра гэта паведаміў Бэльгійскі камітэт па пытаньнях эўтаназіі.
Гэта першы выпадак эўтаназіі непаўналетняга грамадзяніна зь лютага 2014 года, калі ў Бэльгіі былі прынятыя папраўкі ў закон, якія дазваляюць правядзеньне эўтаназіі дзяцей і непаўналетніх у выключных выпадках. Закон аб эўтаназіі парлямэнт Бэльгіі прыняў у 2002 годзе.
Каралеўства Бэльгія зьяўляецца адзінай у сьвеце дзяржавай, дзе права на эўтаназію распаўсюджваецца на непаўналетніх.
У адрозьненьні ад дарослых, дапамагчы пайсьці з жыцьця непаўналетняму можна толькі тады, калі ён невылечна хворы. Рашэньне аб эўтаназіі прымае сам хворы, згадзіцца павінны таксама бацькі й кансыліюм псыхолягаў і псыхіятраў. Хворы павінен мець сьвядомасьць і разумець, што хоча добраахвотна расстацца з жыцьцём. Гэта выключае магчымасьць эўтаназіі немаўлят ды псыхічна хворых.
Бэльгійскі камітэт па пытаньнях эўтаназіі не паведаміў, чым хварэў 17-гадовы юнак. Камітэт толькі паінфармаваў, што «з-за хваробы ў яго былі невыносныя болі».
вс