КНДР афіцыйна прызнала, што правяла ядзернае выпрабаваньне
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        09.09.2016 10:57
                    
                                 
                
                
                    Ядзернае выпрабаваньне было праведзена ноччу з чацьвярга на пятніцу ў 68-ю гадавіну абвяшчэньня КНДР.
                
                
                    
                        
(stephan)/flickr.com
                     
                
                
                
               
                
                         КНДР афіцыйна прызнала, што правяла ядзернае выпрабаваньне. Раней стала вядома, што ў КНДР зафіксавалі землятрус магнітудай 5,3 бала паводле шкалы Рыхтэра.
Адзначаецца, што мэтай выпрабаваньня было атрыманьне дадзеных аб парамэтрах баявога прымяненьня стандартызаванай ядзернай боегалоўкі, якую плянуецца ўстанаўліваць на стратэгічныя балістычныя ракеты.
Ядзернае выпрабаваньне было праведзена ноччу з чацьвярга на пятніцу ў 68-ю гадавіну абвяшчэньня КНДР. За тры дні да гэтага лідар Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын выказаўся за ўмацаваньне ядзернага арсэнала рэспублікі.
Папярэдняе ядзернае выпрабаваньне Паўночная Карэя правяла 6 студзеня. Празь месяц, 7 лютага, КНДР запусьціла ракету-носьбіт са штучным спадарожнікам Зямлі, тым самым парушыўшы рэзалюцыю Рады бясьпекі ААН. У адказ Рада ўвяла больш жорсткія санкцыі ў адрас Пхеньяна.
Сёньняшняе выпрабаваньне было пятым у гісторыі Паўночнай Карэі.
вс