Logo Polskiego Radia
Print

Падляскае ваяводзтва – зона, якой пагражае АЧС

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 05.09.2016 15:11
Такім чынам вырашыла Эўракамісія ў сувязі з колькасьцю зафіксаваных выпадкаў АЧС.
Photo: pixabay.com

З 5 верасьня тэрыторыя ўсяго Падляскага ваяводзтва лічыцца зонай, дзе існуе рызыка зьяўленьня афрыканскай чумы сьвіней (АЧС). Гэта азначае, між іншым, забарону на продаж сьвіней, a іх транспарт i перамяшчэньне магчымае выключна са згоды вэтэрынарных службаў.

Рашэньне аб увядзеньні на тэрыторыі ўсяго Падляскага ваяводзтва рэжыму надзвычайнай сытуацыі ў сувязі з выпадкамі захворваньня на афрыканскую чуму сьвіней і небясьпекай распаўсюду хваробы прыняла Эўракамісія, паведаміў намесьнік міністра сельскай гаспадаркі й разьвіцьця вёскі Яцэк Багуцкі (Jacek Bogucki).

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт