Logo Polskiego Radia
Print

На Беласточчыне будуць мадэрнізаваныя чыгуначныя вакзалы

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 03.09.2016 11:24
Дзяржаўная чыгуначная кампанія аб'явіла тэндэр на правядзеньне мадэрнізацыі вакзалаў на Беласточчыне.
 Беласток БеластокPolskie Radio Białystok/Wojciech Szubzda

Польская дзяржаўная чыгуначная кампанія PKP аб'явіла тэндэр на правядзеньне мадэрнізацыі вакзалаў на Беласточчыне. Паводле Польскага радыё "Беласток", паддадзеныя рэканструкцыі будуць вакзалы станцый Беласток, Сямяцічы й Чарэмха. У Бельску Падляскім замест мадэрнізацыі выбраны іншы варыянт: на месцы старога вакзала будзе пабудаваны цалкам новы.

Згаданыя будынкі трапілі ў сьпіс 10-і чыгуначных аб'ектаў, важных для разьвіцьця ўсходняй Польшчы.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт