Малады Фронт адзначае гадавіну перамогі над Масквой
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        02.09.2016 08:44
                    
                                 
                
                
                    8 верасьня а 18 гадзіне ля расейскай амбасады ў Менску адбудзецца адмысловая акцыя.
                
                
                    
                        
foto: pl.wikipedia.org
                     
                
                
                
               
                
                         Галоўны лёзунг акцыі “Атрымалі пад Воршай, атрымаеце і пад Веткай!” 
Гісторыя саюзных адносін Расеі і Беларусі – гэта гісторыя суцэльных войнаў і паўстаньняў. Так 8 верасьня адзначаецца ў Беларусі Дзень беларускай вайсковай славы – у гэты дзень у 1514 годзе адбылася Бітва пад Воршай, у якой 30-тысячнае войска Вялікага Княства Літоўскага перамагло 80-тысячнае войска маскавітаў.
Перамога беларускай зброі у 1514 годзе на доўга спыніла імпэрскі наступ Масквы. Цяпер Масква ізноў прагне крыві суседзяў, заяўляюць маладафронтаўцы.
У зьвязку з гэтым Малады Фронт заклікае адзначыць 502-ую гадавіну Бітвы пад Воршай – Дзень беларускай вайсковай славы, каб нагадаць Расеі, што яе чакае, калі яна спрабуе рэалізаваць у Беларусі свае імпэрскія комплексы”.
Малады Фронт запрашае патрыётаў 8 верасьня а 18 гадзіне да расейскай амбасады  ў Менску на акцыю “Атрымалі пад Воршай, атрымаеце і пад Веткай!”
Паводле Малады Фронт/юл