Анджэй Дуда: Абарона Вэстэрплятэ - акт гераізму польскіх жаўнераў(ФОТА)
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
01.09.2016 06:13
Палякі адзначаюць 77-ю гадавіну пачатку Другой сусьветнай вайны. 1 верасьня 1939 году немцы напалі на паўвыспу ў Гданьску.
Photo: PAP/Adam Warżawa
„Абарона Вэстэрплятэ была актам вялікай мужнасьці, гераізму й непахіснасьці польскіх жаўнераў, якія абаранялі Радзіму”, - сказаў прэзыдэнт Анджэй Дуда.
На досьвітку на Вэстэрплятэ (Westerplatte) пачаліся мерапрыемствы з нагоды 77-й гадавіны пачатку Другой сусьветнай вайны. У іх прынялі ўдзел найвышэйшыя ўлады Польшчы, у тым ліку, прэзыдэнт Анджэй Дуда, прэм’ер Бэата Шыдла, міністар культуры й нацыянальнай спадчыны Пётр Глінскі (Piotr Gliński), а таксама армія й жыхары Гданьска.
1 верасьня 1939 году ў 4.44 гітлераўцы скінулі бомбы на Велюнь, а пазьней напалі на паўвыспу ў Гданьску.
аз
ФОТА: PAP/Adam Warżawa