Лос-Анджэлес: паліцыя высьвятляе прычыну панікі ў аэрапорце
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        29.08.2016 11:05
                    
                                 
                
                
                    Пасажыраў, якія знаходзіліся ў аэрапорце, перапалохалі водгукі, якія нагадвалі стральбу.
                
                
                    
                        
PAP/EPA/MICHAEL NELSON
                     
                
                
                
               
                
                          Не пацьвердзілася інфармацыя аб стральбе ў міжнародным аэрапорце Лос-Анджэлеса, па прычыне якой дайшло да выбуху панікі сярод пасажыраў і частковага закрыцьця аэрапорта. Хутчэй за ўсё, інцыдэнт выклікалі водгукі, якія нагадвалі стральбу.
Кіраўніцтва аэрапорта спачатку паведаміла ў Твітэры, што інфармацыю аб перастрэлцы правярае паліцыя й заклікала пасажыраў захоўваць спакой. Затым паліцыя паведаміла, што ніякай перастрэлкі не было, а крыніца водгукаў, якія нагадалі стрэлы, пакуль невядомая.  
Ніхто не пацярпеў. Тым ня менш, узьнікла паніка й пасажыры пачалі ўцякаць з аднаго з цэнтральных тэрміналаў аэрапорта. Паводле мясцовых СМІ, руху на лётнішчы быў часова прыпынены.
аз