Logo Polskiego Radia
Print

Краіны Балтыкі, Адрыятыкі й Чорнага мора будуць разьвіваць супрацоўніцтва

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 26.08.2016 10:54
У харвацкім Дуброўніку адчыніўся форум 12 краінаў Цэнтральнай Эўропы.
Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда і прэзыдэнт Харватыі Калінда Грабар-Кітаравіч Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда і прэзыдэнт Харватыі Калінда Грабар-Кітаравіч PAP/Jacek Turczyk

Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда і прэзыдэнт Харватыі Калінда Грабар-Кітаравіч учора адчынілі форум дзяржаваў басэйнаў Адрыятычнага, Чорнага і Балтыйскага мораў. У сустрэчы, якая праходзіць у харвацкім Дуброўніку прымаюць удзел прадстаўнікі 12 краінаў Цэнтральнай Эўропы. Мэта саміту – узмацненьне эканамічных сувязяў у рэгіёне. Прэзыдэнты Польшчы й Харватыі заявілі, што дзяржавы рэгіёну асабліва зацікаўленыя ў супрацоўніцтве ў галінах энэргетыкі, транспарту, інфарматызацыі й гандлю.

Учора прэзыдэнт Польшчы правёў перамовы з прэзыдэнтамі Харватыі і Летувы. З Дяляй Грыбаўскайце Анджэй Дуда абмеркаваў пытаньні рэгіянальнай бясьпекі, у прыватнасьці рэалізацыю рашэньняў, прынятых на нядаўнім саміце NATO ў Варшаве.

IAR/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт