„LOT” плянуе рэгулярныя рэйсы ў Астану
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        24.08.2016 09:15
                    
                                 
                
                
                    Перавозчык хоча, каб рэйсы адбываліся, як мінімум, чатыры разы на тыдзень.
                
                
                    
                        
Photo: BriYYZ/wikipedia.org/CC BY-SA 2.0
                     
                
                
                
               
                
                          Польскі нацыянальны авіяперавозчык „LOT” плянуе адкрыць рэгулярны рэйс з Варшавы ў Астану. Пра гэта паведаміў генэральны дырэктар кампаніі Рафал Мільчарскі (Rafał Milczarski). Авіякампанія хоча пасьпець з гэтым да пачатку Сусьветнай выставы „Expo”, якая адбудзецца ў Астане ў будучым годзе.
Падчас Польска-казахскага эканамічнага форуму, які ўчора прайшлоў у Варшаве, кіраўнік „LOT” заявіў, што канчатковае рашэньне па гэтым пытаньні можа быць прынятае да канца гэтага году. Цалкам верагодна, што першыя самалёты адправяцца ў Астану ў траўні 2017 году.
„LOT” хоча, каб рэйсы адбываліся, па меншай меры, чатыры разы на тыдзень. Нагадаем, „Expo” ў Астане будзе працягвацца з 10 чэрвеня па 10 верасьня 2017 году.
аз