Украіна пабудуе на ЧАЭС сховішча радыеактыўных адыходаў
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
21.08.2016 10:51
Сховішча адпрацаванага ядзернага паліва будзе здадзенае ў эксплёатацыю ў 2017 годзе.
Diana Markosian [Public domain], via Wikimedia Commons
Украіна пабудуе на Чарнобыльскай АЭС цэнтралізаванае сховішча адпрацаванага ядзернага паліва. Сумесны праект Нацыянальнай атамнай энэргагенэрыруючай кампаніі „Энергаатам” і амэрыканскай кампаніі „Holtec International” па будаўніцтве сховішча радыеактыўных адыходаў выгадны Ўкраіне ў эканамічным пляне - дазволіць краіне ліквідаваць залежнасьць ад РФ і акупіцца за два гады.
Пра гэта ў ходзе энэргетычнага кангрэса „Энэрга Вясна 2016” заявіў міністар энэргетыкі й вугальнай прамысловасьці Ўкраіны Ігар Насалік.
„Гэта ня толькі высокаэканамічны праект, які акупляецца практычна за 2 гады, але й магчымасьць адмовіцца ад паслуг Расеі”, - сказаў міністар.
Сховішча пабудуюць за сродкі міжнародных донараў. Яно будзе здадзенае ў эксплёатацыю ў 2017 годзе, разам з бэтонна-мэталічнай канструкцыяй над разбураным 4-м рэактарам.
Праектаваньне й будаўніцтва сховішча ажыцьцяўляе НАЭК „Энэргаатам”. Амэрыканская кампанія ажыцьцяўляе пастаўкі спэцыяльнага абсталяваньня для сухога захоўваньня адпрацаванага ядзернага паліва, яго транспарт, а таксама адпаведных тэхналёгій.
ukrinform.ua/аз