На Грабарцы пачынаецца сьвята Праабражэньня Гасподняга
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        18.08.2016 17:44
                    
                                 
                
                
                    Як кожны год, у ім прымуць удзел тысячы праваслаўных вернікаў з Польшчы й замежжа. 
                
                
                    
                        
Photo: Bladyniec/pl.wikipedia.org/CC BY-SA 3.0
                     
                
                
                
               
                
                         На Сьвятую гару Грабарку прыбываюць паломнікі з усяе Польшчы. Сёньня там пачынаюцца двухдзённыя ўрачыстасьці з нагоды сьвята Праабражэньня Гасподняга.
Гара Грабарка – гэта самае сьвятое месца для праваслаўных у Польшчы. Кожны год на сьвята Праабражэньня Гасподняга (у народнай традыцыі „Спас”), прыбываюць тысячы праваслаўных вернікаў з Польшчы й замежжа.
Паводле легенды, на пачатку XVIII стагодзьдзя на гары знайшла прытулак група жыхароў блізьляжачых Сямяцічаў (Siemiatycze), якія ўцякалі ад эпідэміі. У падзяку за выратаваньне ад хваробы, яны паставілі на гары драўляны крыж.
У цяперашні час царква Праабражэньня Гасподняга акружана тысячамі крыжоў, якія прыносяць з сабой вернікі. Сьвяточную ўсяночную будзе служыць Мітрапаліт Варшаўскі і ўсяе Польшчы Сава разам з Патрыярхам Антыяхійскім і ўсяго Ўсходу Янам X.
аз