Logo Polskiego Radia
Print

Малы памежны рух з Расеяй пакуль ня будзе вернуты

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 12.08.2016 13:27
МУС Польшчы: нельга зачыняць вочы на пагрозу, якая можа дэстабілізаваць сытуацыю на нашай тэрыторыі.
radyjo.net

Часовае прыпыненьне малога памежнага руху паміж Польшчай і Калінінградзкай вобласьцю неабходнае па прычынах бясьпекі – тлумачыць намесьнік міністра унутраных спраў Яраслаў Зяліньскі.

У сувязі з самітам NATO і Сусьветнымі днямі моладзі польскі ўрад часова прыпыніў малы памежны рух з РФ і Ўкраінай. З Украінай малы памежны рух адноўлены, але з Калінінградзкай вобласьцю – не.

Яраслаў Зяліньскі на хвалях Польскага радыё казаў, што пакуль гэта не памяняецца.

Я. Зяліньскі: У дачыненьні да Расеі ня зьніклі прычыны, каб вярнуць малы памежны рух. Для нас самым галоўным зьяўляецца бясьпека. Мы ня можам зачыняць вочы на пагрозу, якая можа дэстабілізаваць сытуацыю на нашай тэрыторыі, як гэта сталася на расейска-ўкраінскай мяжы.

Намесьнік міністра Зяліньскі зьвяртае ўвагу, што Калінінградзкая вобласьць зьяўляецца дэмілітарызаванай зонай. Зь інфармацыя спэцслужбаў вынікае, што апошнім часам павялічыліся пагрозы на мяжы з Расеяй. У сувязі з гэтым нельга на першае месца ставіць гандлёвы абмен з Калінінградзкай вобласьцю. Прыярытэтам павінна быць бясьпека Польшчы - адзначыў Яраслаў Зяліньскі.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт