Папа Францішак разьвітаўся з Польшчай (ФОТАРЭПАРТАЖ)
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
31.07.2016 20:24
Самалёт LOT з галавой Апостальскага пасаду на борце падняўся ў паветра ў кракаўскім аэрапорце "Баліцэ" і ўзяў курс на Рым.
Папа рымскі Францішак закончыў свой пяцідзённы візыт у Польшчу. Пантыфік прыехаў у Польшчу на Сусьветныя дні моладзі, якія закончыліся таксама сёньня. Чарговая сустрэча маладых вернікаў адбудзецца ў Панаме ў 2019 годзе.
Самалёт польскай авіякампаніі LOT Boeing 787 Dreamliner з галавой Апостальскага пасаду на борце вечарам у нядзелю падняўся ў паветра ў кракаўскім аэрапорце "Баліцэ" і ўзяў курс на Рым.
У аэрапорце праводзілі высокапастаўленага госьця прэзыдэнт краіны Анджэй Дуда разам з жонкай Агатай, а таксама члены ўрада Польшчы на чале з прэм'ер-міністрам Бэатай Шыдла.
вс
фота: PAP/Radek Pietruszka