Logo Polskiego Radia
Print

Авіякампанія LOT паказала лайнэр, які завязе Папу ў Рым (ФОТА+ВІДЭА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 31.07.2016 16:47
Для Францішка падрыхтаванае адмысловае мэню, а вячэра будзе пададзеная па спэцыяльна вырабленым толькі для гэтага рэйсу фарфоры.

Самалёт польскай авіякампаніі LOT, які даставіць Папу рымскага Францішка ў Рым, ужо падрыхтаваны й чакае пантыфіка ў кракаўскім аэрапорце «Баліцэ». Сёньня – пяты й апошні дзень знаходжаньня Францішка ў Польшчы, які прыбыў у краіну на Вісьле на Сусьветныя дні моладзі.

Папу даставіць у Рым Boeing 787 Dreamliner, які на штодзень выконвае далёкадыстанцыйныя рэйсы. За штурвалам лайнэра будзе 64-гадовы Ежы Макула – адзін з найбольш вопытных капітанаў польскай авіякампаніі, зьвязаны зь фірмай дзясяткі гадоў, які таксама зьяўляецца сяміразовым чэмпіёнам сьвету ў планёрным спорце.

Салён самалёта аздоблены гербам Ватыкану, а таксама вялікім букетам польскіх палявых кветак, які падрыхтавалі працаўнікі LOT. Спэцыяльна для пантыфіка падрыхтаванае адмысловае мэню, а вячэра будзе пададзеная на спэцыяльна вырабленым толькі для гэтага рэйсу фарфоры.

У палёце Папу й яго сьвіту будуць абслугоўваць найбольш дасьведчаныя сьцюардэсы й сьцюарды.

Згодна традыцыі, у замежную паездку Папа рымскі заўсёды накіроўваецца на самалёце авіякампаніі Alitalia, а вяртаецца лайнэрам нацыянальнай авіякампаніі краіны, якую наведваў.

фота: Chopin Airport

на відэа: момант прызямленьня Францішка ў Польшчы пяць дзён таму

/

/

/


Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт