Logo Polskiego Radia
Print

Францішак сустрэўся са старшынёй праўленьня Польскага радыё (ВІДЭА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 31.07.2016 11:04
Барбара Станіслаўчык папрасіла ў пантыфіка бласлаўленьне для Польскага радыё й яго слухачоў.
Foto: Polskie Radio/Małgorzata Sas

Папа рымскі Францішак, які знаходзіцца ў Польшчы на Сусьветных днях моладзі, сустрэўся са старшынёй праўленьня дзяржаўнага Польскага радыё Барбарай Станіслаўчык і старшынёй праўленьня дзяржаўнага Польскага тэлебачаньня Яцэкам Курскім.
Барбара Станіслаўчык папрасіла ў пантыфіка бласлаўленьне для Польскага радыё й яго слухачоў. Яна падкрэсьліла, што ў эфіры розных каналаў дзяржаўнай радыёстанцыі правядзеньне СДМ шырока асьвятляецца.
У сваю чаргу Яцэк Курскі сказаў, што ў абслугоўваньне Сусьветных дзён моладзі прама альбо ўскосна заангажавана каля 1 тыс. чалавек, а тэлевізійны сыгнал зь мерапрыемстваў СДМ трансьлюецца на цэлы сьвет.

Курскі зазначыў, што Францішак перадаў найлепшыя пажаданьня працаўнікам і гледачам Польскага тэлебачаньня.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт