Авіябазу-штаб удзельнікаў перавароту закрыюць у Турцыі
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        30.07.2016 07:12
                    
                                 
                
                
                    Прэм'ер паабяцаў закрыць усе ваенныя часьці, адкуль танкі й верталёты адправіліся на Стамбул і Анкару.
                
                
                    
                        
Прэзыдэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган наведвае адну з часьцей спэцсіл у Анкары PAP/EPA/TURKISH PRESIDENTIAL PRESS OFFICE/HANDOU
                     
                
                
                
               
                
                         Улады Турцыі зьбіраюцца закрыць авіябазу "Акынджы", якая служыла штабам для ўдзельнікаў няўдалага дзяржаўнага перавароту, заявіў прэм'ер-міністар краіны Біналі Йылдырым, перадае агенцтва "Анадолу".
"Хачу абвясьціць, што авіябаза "Акынджы", дзе сфармавалі свае ячэйкі здраднікі, будзе зачыненая. Гэтая тэрыторыя стане месцам, дзе будзе захоўвацца памяць аб загінуўшых", - сказаў турэцкі прэм'ер.
Йылдырым паабяцаў закрыць усе ваенныя часьці, адкуль танкі й верталёты адправіліся на Стамбул і Анкару.
Як паведамлялася раней, сем'ям амэрыканскіх дыпляматаў рэкамэндавана пакінуць тэрыторыю Турцыі.
корреспондент/вс