У Японіі працаўнік дому апекі напаў з нажом на пацыентаў
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
26.07.2016 10:06
19 чалавек былі забітыя, а 26 атрымалі раненьні ў цэнтры для пацыентаў з абмежаванымі магчымасьцямі.
Foto: KIMIMASA MAYAMA/PAP/EPA
Зламысьнік, узброены нажом, напаў на цэнтар для пацыентаў з абмежаванымі магчымасьцямі ў прэфэктуры Канагава, на захад ад сталіцы Японіі, Токіё. Паведамляе інфармацыйнае агенцтва Кіода.
Раней паведамлялася пра 15 забітых ды 28 параненых. Паводле дадзеных паліцэйскіх крыніц, 20 чалавек знаходзяцца ў цяжкім стане. Агенцтва Кіода паведаміла, што сярод забітых людзі ва ўзросьце ад 18 да 70 гадоў.
Напад на цэнтар у Сагаміхары, разьмешчаным у 50 км ад Токіё, меў месца а 2.30 уначы па мясцовым часе. Праз паўгадзіны, нападаючы 26-гадовы Сатошы Ўемацу сам здаўся паліцыі. Гэты чалавек, былы працаўнік установы, сказаў паліцэйскім: "Лепш, калі інваліды зьнікнуць".
Паліцыя арыштавала злачынца па падазрэньні ў забойстве ды незаконным пранікненьні на тэрыторыю сацыяльнага цэнтра. Матывы ўчынкаў верагоднага забойцы высьвятляюцца.
ПР/юл