Актывісты ў Зэльве заклікаюць зьмяніць назву вуліцы
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        25.07.2016 17:29
                    
                                 
                
                
                    Замест Савецкай яны прапануюць даць вуліцы імя Ларысы Геніюш.
                
                
                    
                        
Фота: Сяргей Панізьнік
                     
                
                
                
               
                
                         Сябры згуртаваньня дэмакратычных сілаў Слоніма і Зэльвы падтрымалі ініцыятыву Партыі БНФ, якая пачала збор подпісаў за рэабілітацыю Ларысы Геніюш і ўключэньне яе твораў у школьную праграму, а таксама за тое, каб у Зэльве пераназваць вуліцу Савецкую ў вуліцу імя Ларысы Геніюш.
Подпісы за рэабілітацыю Ларысы Геніюш пачалі зьбіраць на мінулым тыдні, сумясьціўшы гэтую справу з выбарчай кампаніяй.
Паводле грамадзкіх актывістаў, пераважная большасьць зэльвенцаў і слонімцаў станоўча ставяцца і да таго, каб даць вуліцы Савецкай імя Ларысы Геніюш, а таксама ўключыць яе творы ў школьную праграму.
Беларуская літаратарка і грамадзкая дзяячка Ларыса Геніюш пахаваная ў Зэльве. Там яна жыла пасьля вызваленьня з савецкага лягеру.
Паводле Радыё “Свабода”/юл